На кінафэстывалі ў Берліне пакажуць фільм пра беларуса, які ваюе ў Афрыцы

Кадр з фільма / farefilm.it

На кінафэстывалі ў Берліне пакажуць мастацкі фільм пра беларуса, які ваюе ў Афрыцы, ён трапіў у асноўную конкурсную праграму. "Disco Boy" стаў дэбютам у поўнаметражным кіно для італьянскага рэжысёра Джакама Абруцэзэ, піша mostmedia.io.

Галоўны герой фільма — малады прафесійны танцор Аляксей, які ўцёк з Беларусі ў Францыю. Каб атрымаць французскі пашпарт, ён уступіў у Французскі замежны легіён. Ролю беларуса выканаў нямецкі актор Франц Рагоўскі. З Аляксеем у Францыю ўцёк яшчэ адзін беларус — Міхаіл. Яго ролю выканаў паляк Міхаіл Баліцкі.

Мастацкі фільм быў створаны сумесна студыямі з Італіі, Францыі і Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.