Універсам "Цэнтральны" прадаюць праз сайт абвестак

Фота: n1.by
Фота: n1.by

Універсам "Цэнтральны" прадаюць за 9,8 мільёна даляраў. Аб'ява з умовамі продажу вядомай крамы, размешчанай на праспекце Незалежнасці, 23 у Мінску, з'явілася ў раздзеле "Нерухомасць" на сайце kufar.by яшчэ 30 кастрычніка. Прадавец — дыстрыбутарска-лагістычны аператар "НП-Сэрвіс".

Універсам "Цэнтральны" выставілі на продаж яшчэ на пачатку лета. Пакуль што пакупнікоў на яго не знайшлося.

Универсам “Центральный” продают через сайт объявлений
Фото: kufar.by

"Цэнтральны" — адна з найстарэйшых крамаў сталіцы. Універсам быў адкрыты яшчэ ў 1953 годзе і доўгі час называўся "Крама №13". Сучасная назва з'явілася толькі ў 1977 годзе. На другім паверсе размешчаная гандлёвая зала, на першым, за доўгай барнай стойкай, усталяванай уздоўж вокнаў з відам на галоўны праспект Мінска, кожны дзень збіраюцца мінчукі і госці горада. Заўсёднікі любяць гэта месца за тое, што тут заўсёды можна сустрэць шмат абсалютна розных людзей, пачынаючы ад мастакоў і музыкаў і заканчваючы дактарамі навук. Некаторыя наведнікі любоўна называюць універсам "Цэ".

Будынак, у якім ён размешчаны, спраектавалі архітэктары Міхаіл Паруснікаў і Георгій Заборскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі