На ліквідацыю наступстваў стыхіі на Шаркаўшчыне дадуць дапамогу з дзяржрэзерву
На ліквідацыю наступстваў урагану ў Шаркаўшчынскім раёне накіруюць дадатковую дапамогу з дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
Паводле інфармацыі ведамства, 11 ліпеня ураганны вецер пашкодзіў каля 200 аднакватэрных і 8 шматкватэрных дамоў, а таксама 3 жывёлагадоўчыя фермы. Плануецца, што на аднаўленчыя працы накіруюць 5 тысяч лістоў шыферу, 210 трубак рубероіду, лістовую сталь.
Дапамога адказваецца ў адпаведнасці з законам “Аб дзяржаўным і мабілізацыйным матэрыяльных рэзервах”. У экстраных выпадках урад можа прыняць рашэнне ад выдачы матэрыяльных каштоўнасцяў з гэтага рэзерву.