На маладафронтаўца Уладзіміра Яроменка пачалі крымінальную справу
Былога палітвязня, пакаранага за Плошчу-2010, вінавацяць у парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду.
Пастанова пра новую крымінальную справу датаваная 24 траўня. Аднак следчы пра яе паведаміў Яроменку 14 ліпеня, у дзень вянчання хлопца, адзначае Радыё "Свабода".
У 2011 годзе Яроменак быў асуджаны да зняволення за ўдзел у мітынгу пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 году. З-за кратаў хлопец выйшаў у канцы лета 2011 года пасля памілавання. Суд Першамайскага раёна Мінску паставіў яго на год пад прафілактычны нагляд.
Раней маладафронтаўца неаднаразова затрымлівалі і каралі адміністрацыйнымі арыштамі за ўдзел у акцыях салідарнасці з палітвязнямі.
Фота — svaboda.org