На матч БАТЭ — "Баер" з'явіліся каля 400 дадатковых квіткоў

На матч БАТЭ — "Баер" з'явіліся каля 400 дадатковых квіткоў

У продажы з'явіліся 384 квіткі на футбольны матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — "Баер". Як паведамляе прэс-служба БАТЭ, гэта адбылося таму, што нямецкі клуб адмовіўся ад часткі квіткоў, якія зарэзерваваныя за ім паводле рэгламенту.

Даступнымі для заўзятараў апынуліся 384 квіткі ў сектар G2. Яны каштуюць па 200 тысяч рублёў. Набыць іх можна ў касах "Барысаў-Арэны" і ў офісе кампаніі "Цікетпро" ў Мінску.

Касы ў Барысаве будуць працаваць паводле наступнага раскладу:

панядзелак, 23 лістапада, — з 10.00 да 17.00 (абед — 14.30-15.00);

аўторак, 24 лістапада, — з 12.00 да 21.00 (абед — 16.00-16.30).

Касы ў офісе кампаніі "Цікетпро" (праспект Машэрава, 25, хол першага паверха) працуюць паводле наступнага раскладу:

панядзелак — аўторак, 23-24 лістапада, — з 10.00 да 20.00 (без абеду).

Нагадаем, што сустрэча БАТЭ — "Баер" пройдзе 24 лістапада на "Барысаў-Арэне". Пачатак гульні а 20-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі