На матч з БАТЭ не прыляцелі некалькі асноўных гульцоў "Арсенала"
Футбольны клуб "Арсенал" адправіўся ў Беларусь на матч групавога раўнда Лігі Еўропы супраць БАТЭ без некалькіх асноўных гульцоў. Як паведамляе football.by са спасылкай на брытанскія СМІ, у Беларусь не паляцелі Месут Озіл, Алекс Івобі, Пётр Чэх, Ларан Касьельні, Аарон Рэмсі і Граніт Джака.
У Беларусь адправілася вялікая група маладых футбалістаў, хаця галоўны трэнер "Арсенала" Арсен Венгер раней казаў, што моладзь застанецца ў запасе. Са спрактыкаваных гульцоў на поле супраць БАТЭ могуць выйсці Тэа Уолкат, Аліўе Жыру, Джэк Уілшар, Давід Аспіна, Шкодран Мустафі і Махамед Эль-Нэні.
Матч БАТЭ — "Арсенал" пройдзе 28 верасня на поле "Барысаў-Арэны". Пачатак гульні — у 20.00.