На мінскія перамовы наконт Данбаса адправіўся памочнік Пуціна

На мінскія перамовы наконт Данбаса адправіўся памочнік Пуціна

У Мінск на сустрэчу, прысвечаную сітуацыі ў Данбасе, адправіўся памочнік расійскага прэзідэнта Уладзіслаў Суркоў, перадае РБК. Акрамя Трохбаковай кантактнай групы ў сераду, 15 чэрвеня, у беларускай сталіцы павінна адбыцца сустрэча прадстаўнікоў Расіі, Украіны і АБСЕ. Суркоў будзе прадстаўляць на ёй расійскі бок, Украіну прадставіць намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Канстанцін Елісееў.

Паведамляецца, што асноўнай тэмай гэтых перамоваў стануць выбары мясцовых органаў улады ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей.

Інфармацыю аб паездцы Суркова ў Мінск журналістам пацвердзіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Дарэчы, у лютым 2015 года Суркоў таксама прыязджаў у Мінск, калі праходзіла сустрэча кіраўнікоў "нармандскай чацвёркі" і былі падпісаныя Мінскія пагадненні. Тады, па звестках СМІ, ён разам з кіраўнікамі так званых "ЛНР" і "ДНР" прысутнічаў на пасяджэнні кантактнай групы, якая праходзіла паралельна з сустрэчай лідараў "нармандскай чацвёркі".

Сітуацыю на Данбасе Суркоў абмяркоўваў у сярэдзіне траўня на сустрэчы з памочнікам дзяржсакратара ЗША Вікторыяй Нуланд падчас яе візіту ў Маскву.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі