На мінскія вуліцы вывелі спецназ унутраных войскаў

На мінскія вуліцы вывелі спецназ унутраных войскаў

Раніцай 12 студзеня на мінскія вуліцы вывелі спецназ унутраных войскаў. 200 вайскоўцаў дапамагаюць гарадскім службам прыбіраць снег. Як інфармуе БЕЛТА, такое рашэнне прыняў камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Караеў.

Прыбіраюць снег спецназаўцы з вайсковых частак 5448, 3214 і 5529. Адзначаецца, што працуюць якраз тыя, хто меў сёння свабодны ад нясення службы дзень. Да іх далучыліся афіцэры галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі.

Салдаты працуюць у некалькі змен у раёне вуліцы Маякоўскага, у мікрараёне Уручча, каля вуліцы Прылуцкай. Яны ачышчаюць ад снегу прылеглыя да тэрыторый вайсковых частак вуліцы, прыпынкі грамадскага транспарту, дваравыя тэрыторыі, дзіцячыя садкі.

На мінскія вуліцы вывелі спецназ унутраных войскаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі