На МКАД загінуў 32-гадовы кіроўца Mercedes
На 37-м кіламетры МКАД загінуў 32-гадовы кіроўца Mercedes. Легкавік наляцеў на аўтамабіль "Газель", які стаяў у першай паласе руху з уключанай аварыйнай светлавой сігналізацыяй (машына, якой кіраваў 21-гадовы вадзіцель, зламалася). Як паведамляе мінская ДАІ, трагічнае здарэнне адбылося ў сераду ў 19:30. Mercedes ехаў па знешнім коле МКАД з боку вуліцы Цеміразева ў накірунку вуліцы Прытыцкага. Ад атрыманых траўмаў кіроўца легкавіка памёр на месцы аварыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.