На МКС завіс камп'ютар кіравання ў расійскім сегменце станцыі

На МКС завіс камп'ютар кіравання ў расійскім сегменце станцыі

У расійскім сегменце Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) завіс адзін з трох камп'ютараў, які адказвае за кіраванне. Пра гэта паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на крыніцы ў NASA. Зламаны камп'ютар знаходзіцца ў модулі “Зорка”.  Два іншыя камп'ютары, што кіруюць расійскім сегментам МКС, працуюць у штатным рэжыме.

Як піша meduza.io, збой камп'ютара на МКС пацвердзілі ў “Раскосмасе”. Яго пераладуюць 8 лістапада.

Гэта ўжо не першы інцыдэнт для Расіі, звязаны з яе ўдзелам у гэтым міжнародным праекце. 11 кастрычніка адбылася аварыя на ракеце “Саюз”, якая мусіла даставіць на МКС груз. Ракета ўжо на старце пачала літаральна развальвацца. Расійскі касманаўт Аляксей Аўчынін і яго амерыканскі калега Нік Хейг здолелі эвакуявацца і выжылі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі