На мяжы Беларусі і Украіны здэтанавалі некалькі супрацьтанкавых мін
Месца, дзе верагодна адбыўся выбух / Telegram
На мяжы Беларусі і Украіны здэтанавалі некалькі супрацьтанкавых мін. Адбылося гэта ўначы на ўкраінскай тэрыторыі — на чыгуначным мосце ў 800 метрах ад беларускай станцыі "Славечна" (Ельскі раён Гомельскай вобласці). Была пашкоджаная чыгунка ў абодва бакі і апора моста. Ніхто з людзей не пацярпеў.
Мяркуецца, што прычынай здарэння стаў удар маланкі. У пачатку жніўня на поўначы Жытомірскай вобласці Украіны недалёка ад мяжы з Беларуссю маланка трапіла ў замініраваны адрэзак дарогі. Адбылася дэтанацыя.
Як вядома, украінцы ўстанавілі міны практычна на ўсіх дарогах на мяжы з Беларуссю, каб не дапусціць магчымага прарыву бронетэхнікі. Аднак на гэты момант яны пагрозы там не бачаць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.