На мяжы з Польшчай паставілі плакат у гонар дыктатуры — з памылкай
Плакат на беларуска-польскай мяжы / zerkalo.io
На беларускай мяжы з Польшчай заўважылі дзіўны плакат з сацыяльнай рэкламай, піша zerkalo.io.
Білборд знаходзіцца на беларускім баку міжнароднага аўтамабільнага пункта пропуску "Брэст". На ім паказаныя чатыры рукі. Мужчынская далонь накрывае жаночую, жаночыя рукі трымаюць ключы, а дзіцячая рука ўхапілася за чып ад дамафона.
Пад фатаграфіяй вялікімі літарамі зроблены тэкст на англійскай, рускай і польскай мовах: "Наша "дыктатура" робіць для людзей больш, чым ваша "дэмакратыя".
Пры гэтым англійская версія напісаная з памылкай: замест напісанага прапагандыстамі "then" (тады) павінна быць "than" (чым).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.