Aura, Жанет, Варанко: на нацыянальны адбор на “Еўрабачанне” пададзена 95 заявак

Aura, Жанет, Варанко: на нацыянальны адбор на “Еўрабачанне” пададзена 95 заявак

95 заявак на ўдзел у нацыянальным адборы на "Еўрабачанне-2020" атрымала "Белтэлерадыёкампанія". Тэлеграм-канал ANT_NEWS паведамляе, што сярод прэтэндэнтаў сёлета як пачаткоўцы, так і вядомыя артысты. У іх ліку — Аляксей Грос, Віталь Варанко, Анжаліка Пушнова, Жанет, група Aura

Сёлета Белтэлерадыёкампанія адмовілася ад публічнага праслухоўвання ўсіх артыстаў, якія падалі заяўкі. Адмысловая фокус-група праслухае дасланыя запісы кандыдатаў на паездку ў Ротэрдам і адбярэ для жывога выступу толькі тых, чые песні гучаць сучасна і адпавядаюць фармату конкурсу. Такая практыка распаўсюджана ў многіх краінах, якія дасылаюць сваіх выканаўцаў на “Еўрабачанне”.

22 студзеня будзе апублікаваны спіс удзельнікаў жывога праслухоўвання, якое пройдзе ў Белтэлерадыёкампаніі 27 студзеня. Падчас яго яшчэ адна фокус-група абярэ не больш за 12 фіналістаў нацыянальнага адбору. Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанне" будзе абраны ў жывым эфіры цягам галасавання журы і тэлегледачоў да 6 сакавіка.

"Еўрабачанне-2020" пройдзе ў Ротэрдаме з 12 па 16 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі