На наступны год у Беларусі прагназуецца невялікі рост эканомікі

На наступны год у Беларусі прагназуецца невялікі рост эканомікі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 358 "Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2017 год". Адзначаецца, што асноўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны ў будучым годзе — гэта рост канкурэнтаздольнасці эканомікі. Таксама мусяць быць створаныя ўмовы для дасягнення мэтаў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.

Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, у дакуменце пералічваюцца асноўныя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі: фінансавае аздараўленне арганізацый рэальнага сектару эканомікі, стварэнне эфектыўнай сістэмы занятасці, забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці, стварэнне новых працоўных месцаў. Цалкам спіс задач гл. тут.

Адзначаецца, што базай захавання макраэканамічнай стабільнасці ў наступным годзе стане зніжэнне інфляцыі да ўзроўню, які не перавышае 9%. Запланаванае прыцягненне прамых замежных інвестыцый на 1,4 млрд долараў. Валавы ўнутраны прадукт у 2017-м мусіць скласці 101,7% у адносінах да бягучага года. У знешнім гандлі прадугледжана забеспячэнне станоўчай дынамікі. Што да вытворчасці працы, то яна прагназуецца на ўзроўні 101,8% да папярэдняга года (яна перавышае тэмп росту рэальных заробкаў — 101,5%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі