На пасаду галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі ёсць 5-6 кандыдатаў

На пасаду галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі ёсць 5-6 кандыдатаў

На пасаду галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі прэтэндуюць 5-6 кандыдатаў. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 5" паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас.

Румас: "На сённяшні дзень у нас ёсць 5-6 рэальных кандыдатаў, якія на першы погляд задавольваюць федэрацыю... Я думаю, што яшчэ 2-3 тыдні і федэрацыя будзе вызначацца з галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай".

Пакуль жа кіраўнікі федэрацыі сустракаюцца з кандыдатамі, цікавяцца іх праграмамі, інфармуюць пра ўмовы, у тым ліку і фінансавыя. Румас адмовіўся назваць, які бюджэт плануецца патраціць на галоўнага трэнера і яго штаб. Кантракт збіраюцца заключаць на паўтара цыкла: на заканчэнне адбору на чэмпіянат свету і на адбор на чэмпіянат Еўропы 2020 года. Дарэчы, будзе пастаўлена задача выхаду ў групу кантынентальнага першынства.

"Прессбол" паведамляе, што сярод кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларуси — 64-гадовы Анатоль Байдачны, які ачольваў яе ў 2003-2005 гадах. Перамовы вяліся і з Леанідам Кучуком, але ён вырашыў засяродзіцца на працы на клубным узроўні, стаў галоўным трэнерам украінскай каманды "Сталь".

Папярэдні галоўны трэнер беларускай футбольнай зборнай Аляксандр Хацкевіч пайшоў у адстаўку ў пачатку снежня 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі