На пажары ў Бабруйску загінула пенсіянерка і 18 яе катоў

Пажар у Бабруйску

Пажар у Бабруйску / МНС Беларусі

На пажары ў Бабруйску загінула жанчына і 18 яе катоў, паведамляе прэс-служба МНС.

Трагічнае здарэнне адбылося 28 лістапада. Каля 18-й гадзіны ратавальнікам паведамілі пра пажар у кватэры на восьмым паверсе дома па праспекце Будаўнікоў.

Калі супрацоўнікі МНС прыбылі на месца выкліку, яны пабачылі шчыльны дым з кватэры. 86-гадовую гаспадыню яны знайшлі ў пярэднім пакоі — верагодна, яна спрабавала выйсці. Жанчыну вынеслі і спрабавалі рэанімаваць з дапамогай прыбылых медыкаў. На жаль, выратаваць яе не ўдалося.

У кватэры ў бабруйчанкі пражывалі таксама 22 каты. Выратаваць удалося толькі чатырох жывёл, астатнія загінулі.

Прычына пажару высвятляецца.

На пажары ў Бабруйску загінула пенсіянерка і 18 яе катоў
Пажар у Бабруйску / МНС Беларусі
На пажары ў Бабруйску загінула пенсіянерка і 18 яе катоў
Пажар у Бабруйску / МНС Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі