Лось трапіў пад цягнік ў Калінкавіцкім раёне
Жывёла трапіла пад цягнік
19 кастрычніка на перагоне Савічы-Бярэзіна пасажырскі цягнік Гомель-Мінск сутыкнуўся з ласём, піша афіцыйны Telegram-канал Беларускай чыгункі.
Інцыдэнт здарыўся ў 3.25 у Калінкавіцкім раёне. "На перагоне Савічы-Бярэзіна адбылося сутыкненне пасажырскага цягніка №621 Гомель-Мінск з дзікай жывёлай”, — гаворыцца ў паведамленні.
Цягнік спазніўся на канчатковую станцыю Мінск-Пасажырскі на 2 гадзіны 40 хвілін.
Пра лёс жывёлы не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.