На пажары ў Гродне загінуў шасцігадовы хлопчык

Пажар у Гродне

Пажар у Гродне / прэс-служба МНС

20 жніўня а 15-й гадзіне гродзенскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у кватэры у пяціпавярховіку на вуліцы Паповіча.

На месца выкліку першыя пажарныя разлікі прыбылі праз тры хвіліны. Яны пабачылі клубы дыму з акна кватэры на першым паверсе.

У адным з пакояў ратавальнікі знайшлі 54-гадовую гаспадыню кватэры ў непрытомным стане. Супрацоўнікі МНС вынеслі яе на чыстае паветра і перадалі медыкам з брыгады хуткай дапамогі. Жанчыну шпіталізавалі ў цяжкім стане.

Яшчэ ў адным з пакояў паміж камодай і сцяной ратавальнікі знайшлі шасцігадовага хлопчыка. Яго вынеслі яго на чыстае паветра і перадалі медыкам. На жаль, рэанімаваць дзіця не ўдалося. Медыкі канстатавалі смерць хлопчыка.

З суседніх кватэрыў супрацоўнікі МНС эвакуявалі двух жыхароў. Ім медыцынская дапамога не спатрэбілася.

Раьавальнікі выявілі, што ачаг узгарання знаходзіўся ў кухні і ліквідавалі пажар. 
 

На пажары ў Гродне загінуў шасцігадовы хлопчык
Пажар у Гродне / прэс-служба МНС
На пажары ў Гродне загінуў шасцігадовы хлопчык
Пажар у Гродне / прэс-служба МНС
На пажары ў Гродне загінуў шасцігадовы хлопчык
Пажар у Гродне / прэс-служба МНС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі