На пікеце ў Мінску танчылі пад рок-баладу дэпутата Ігара Марзалюка (відэа)
На агітацыйным пікеце ў Мінску танчылі пад рок-баладу дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка. Акцыю насупраць будынка Мінадукацыі ў пятніцу правёў "Моладзевы блок". Яго кандыдаты ў дэпутаты заклікалі Марзалюка не ісці "на другі тэрмін", каб "Моладзевы блок" атрымаў хаця б адно месца ў парламенце.
51-гадовы Марзалюк зноў балатуецца ў Палату прадстаўнікоў і ў агітацыйнай кампаніі выкарыстаў рускамоўную песню, якую раней выконваў Філіп Кіркораў. Ён яе праспяваў і выклаў на сваім Youtube-канале.
@moladzbel зацанілі трэк Марзалюка і танчылі пад яго на сваім пікеце pic.twitter.com/UtvpOXOW3d
— Еўрарадыё (@euroradio) 15 ноября 2019 г.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.