Марзалюк праехаўся па прарасійскіх псеўдапатрыётах

Ігар Марзалюк

Ігар Марзалюк / БелТА

Ігар Марзалюк прыгразіў "псеўдапатрыётам і псеўдаблогерам". Не дэмакратычным, а наадварот — рускамірцам. Перапрызначаны дэпутат Палаты прадстаўнікоў абвінаваціў іх у стварэнні "жыватворнай глебы" для "страшылак" пра ўваход Беларусі ў склад Расіі.

"І вось гэтыя людзі з пэўнымі комплексамі, з незразумелымі амбіцыямі, якія не рэалізавалі сябе, скажам, у соцыуме па прычынах таго што, ну, кваліфікацыі не хапае, адукацыі не хапае, [...] — вось гэтыя людзі, якія пад выглядам "барацьбы са змагарствам" на самай справе спрабуюць дыскрэдытаваць беларускую дзяржаўнасць, заяўляюць пра неіснаванне беларускага народа, яны ж ахайваюць беларускую ўладу не менш, чым тыя, каго яны лічаць сваімі ідэйнымі ворагамі", — лічыць Марзалюк.

Хто пераможа ў гэтым палітычным канфлікце? Простыя факты: Марзалюка ізноў прызначылі ў Палату прадстаўнікоў. А адна з галоўных рускамірак, Вольга Бондарава, не змагла трапіць нават у Мінгарсавет — больш за тое, ёй намалявалі прыніжальныя 4,7% галасоў. Іншых рускамірцаў — Эльвіру Мірсалімаву і Арцёма Агафонава — нядаўна цягалі па ізалятарах і судах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі