Ігар Марзалюк для выбараў праспяваў песню Кіркорава

Ігар Марзалюк для выбараў праспяваў песню Кіркорава

Беларускамоўны гісторык Ігар Марзалюк выклаў на сваім Youtube-канале перадвыбарчую песню ў жанры рок-балады.

51-гадовы Марзалюк з'яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і балатуецца на наступны тэрмін. Фактычна, песня — частка яго выбарчай кампаніі. 

Хаця сам гісторык беларускамоўны, песню ён чамусьці запісаў па-руску. У кліпе, які суправаджае песню, Марзалюк здымаецца ў тым ліку ў кімано ў спартовай зале. 

Я знал один путь — 
Вверх, не пытаясь свернуть,
И до вершины дойти,
И не упасть и не пропасть
На этом пути, — 

спявае ён.

Гэта песня Аляксандра Яроменкі, якую ў 2005 годзе выконваў Філіп Кіркораў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі