Марзалюк раскрытыкаваў еўразійства і назваў беларусаў еўрапейцамі

Гісторык Ігар Марзалюк

Гісторык Ігар Марзалюк / БЕЛТА

Дэпутат і гісторык-акадэмік Ігар Марзалюк нечакана раскрытыкаваў папулярны сярод прарасійскіх філосафаў рух "еўразійства". Яго, як і заявы пра нібыта "саюз расіян з манголамі", ён назваў "трызненнем сівой кабылы".

"Мы еўрапейцы, мы ніякія не еўразійцы — ні рускія, ні ўкраінцы, ні беларусы, гэта ўсё трызненне", — заявіў Марзалюк.

Ён дадаў, што еўразійства — "казачныя футуралагічныя спекулятыўныя прадукты новых псеўдафіласофаў — гэта новая рэфлексія на глебе славянафілаў".

Гэтай заявай дэпутат, які ў лютым зноў паспрабуе прайсці ў Палату прадстаўнікоў (пакуль што ён не выглядае тым, на каго ў адміністрацыі Лукашэнкі ўпаў выбар па акрузе) напэўна зробіць яшчэ больш ворагаў, нават нягледзячы на татальную лаяльнасць Лукашэнку. Еўразійствам цікавяцца прапагандысты Вадзім Гігін, Рыгор Азаронак і іншыя "вяшчальнікі рэжыму", якія пасля 2020-га дадалі наменклатурную вагу за кошт лаяльнасці і блізкасці да сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі