На поўначы Іспаніі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, ёсць ахвяры (відэа)
На цяперашні час вядома, што ахвярамі аварыі сталі 60 чалавек. Раненні атрымалі каля 70 чалавек. Агулам у цягніку было каля 240 пасажыраў.
Інцыдэнт адбыўся побач з горадам Сант'яга-дэ Кампастэла. Паводле папярэдніх звестак, цягнік значна перавысіў хуткасць руху, перадае РБК.
З рэек сышлі ўсе 13 вагонаў, пры гэтым 4 з іх перакуліліся. Цягнік ехаў на такой высокай хуткасці, што падчас крушэння адзін з вагонаў нават узляцеў і апынуўся на суседнім з чыгункай схіле. У некаторых з вагонаў пачаўся пажар.
Фота — ru.euronews.com і nypost.com