На развітанне з Жанам-Полем Бельмандо прыйшлі два прэзідэнты Францыі
Развітанне з акторам Жанам-Полем Бельмандо адбываецца сёння ў Парыжы.
Цырымонія праходзіць па найвышэйшым разрадзе — у Палацы інвалідаў, побач з магілай Напалеона.
Развітацца звялікім артыстам прыйшоў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, экс-прэзідэнт Франсуа Алан, іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі. Прыйшоў на цырымонію і слвауты кампазітар Уладзімір Касма — аўтар музыкі да многіх кінафільмаў.
Жан-Поль Бельмандо памёр 6 верасня ва ўзросце 88 гадоў.
Пахаванне актора адбудзецца ў пятніцу, 10 верасня. Цырымонія пройдзе ў царкве Сен-Жэрмен-дэ-Прэ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.