На саміце АДКБ Лукашэнка павёў прэзідэнтаў "не туды" (відэа)
Саміт АДКБ, які праходзіць у Мінску, адзначыўся кур'ёзным момантам. Аляксандр Лукашэнка ўвёў у зман дэлегацыю замежных гасцей і павёў іх у няправільным напрамку.
На відэа бачна, што кіраўнік Беларусі спярша павёў гасцей у адзін бок залы, а затым, рэзка змяніўшы кірунак, запрасіў дэлегацыю ў адваротны.
Смешны момант зняў на відэа спецкарэспандэнт расійскай "Комсомольской правды" Дзмітрый Смірноў. У сваім акаўнце ў Твітары журналіст распавядае кулуарныя падрабязнасці саміту, піша gazetaby.com. Нагадаем, што ў пасяджэнні прымаюць удзел кіраўнікі Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі, Кыргызстана і Таджыкістана.
Не туда: Лукашенко повел ОДКБ в неверном направлении pic.twitter.com/7QQCmhs1un
— Дмитрий Смирнов (@dimsmirnov175) November 30, 2017