На суд над журналісткамі "Белсата" пусцілі толькі дзяржаўныя СМІ
16 лютага ў Фрунзенскім раённым судзе Мінска працягнуўся працэс па крымінальнай справе журналіста "Белсата" Кацярыны Бахвалавай (псеўданім Андрэева) і Дар'і Чульцовай. Іх вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
На пасяджэнне не прапусцілі ніводнага прадстаўніка недзяржаўных СМІ — толькі афіцыёз.
На ўваходзе ў залу суда паставілі рамкі, кожнага наведніка абшуквалі. Падтрымаць журналістак прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. Аднак супрацоўнікі суда сталі запускаць людзей пачалі за 10 хвілін да пачатку. Спярша прапусцілі сваякоў і адвакатаў, потым запрасілі журналістаў дзяржаўнай тэлевізіі. Пасля гэтага астатнім паведамілі, што пачаўся працэс, таму запуск людзей спынены.
Журналістак судзяць за рэпартаж, які яны вялі з "Плошчы перамен" 15 лістапада. На першым пасяджэнні 9 лютага дзяўчаты адмовіліся прызнаваць сваю віну. А Дар'я Чульцова нават не стала даваць сведчанні на судзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.