На святы ў Мінску выбралі кікбаксёра для баёў у Лас-Вегасе

Напярэдадні Калядаў у Мінску прайшоў байцоўскі турнір “Дарога ў Лас-Вегас”, дзе адабралі сярэдневагавіка, які выправіцца за акіян. У так званым  турніры-чацвёрцы перамог Дзяніс Зуеў са сталічнага клуба “Шок”.

Амерыканскі прамоўшан Kickboxing Empire вырашыў рабіць стаўку на амерыканцаў і беларусаў. Раней паспяховыя двубоі ў Лас-Вегасе правялі Павел Турук і Дзяніс Ганчаронак з мінскага клуба “Патрыёт”. Падчас шоў у Мінску гэтыя спартсмены таксама правялі рэйтынгавыя баі і перамаглі малдаван.

Павел Турук

Двубой беларусаў Артура Янчанкі і Яраслава Бушуева

Інжынер з “Мінск-Арэны” Аляксандр Мельнікаў, які нядаўна пачаў выступаць па прафесійных правілах, атрымаў другую яркую перамогу запар.

Справа налева: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Гайдукевіч, першы чэмпіён свету па муай-тай сярод прафесіяналаў з СССР Дзмітрый Пясецкі і экс-прадзюсар гурта “Ласковый май” Андрэй Разін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі