На тэрыторыі гольф-клуба пад Мінскам знайшлі міны і гранаты
Здарэнне адбылося ў пасёлку Калодзішчы падчас земляных работ.
На месца прыехалі сапёры ўнутраных войск, якія выявілі і абясшкодзілі боепрыпасы часоў Другой сусветнай вайны — дзве мінамётныя міны, шэсць гранат і чатыры артылерыйскія ўзрывальнікі, інфармуе БЕЛТА.