На трасе М1 фура сутыкнулася з апорай моста і загарэлася, кіроўца загінуў

На месцы здарэння / vk.com/brestgai
На месцы здарэння / vk.com/brestgai

На трасе М1/Е30 "Брэст — Мінск — мяжа РФ" грузавік DAF сутыкнуўся з апорай моста і загарэўся, кіроўца загінуў, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці. Трагічнае здарэнне адбылося каля 5-й гадзіны раніцы ў сераду на яе 80-м кіламетры, каля з'езду на аўтадарогу Стоўбцы — Кобрын. Мяркуецца, што кіроўца заснуў падчас руху.

БЕЛТА дадае, што з-за аварыі на М1 быў абмежаваны рух транспарту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі