На трасе М1 загінуў кіроўца "Шкоды" — на дарогу выбег лось
Аўтамабіль, пацярпелы ў сутыкненні з ласём / ДАІ
У нядзелю раніцай на 41-м кіламетры галоўнай магістралі краіны 51-гадовы кіроўца "Шкоды" збіў лася, які выбег на праезную частку дарогі.
У выніку ДТЗ вадзіцель памёр на месцы, паведамілі ў абласной ДАІ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.