На турніры ў Цынцынаці Сабаленка перамагла восьмую ракетку свету
Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў трэці круг тэніснага турніру ў амерыканскім Цынцынаці.
У матчы другога круга асноўнай сеткі Сабаленка (34-ы нумар у рэйтынгу WTA) выйграла ў восьмай ракеткі свету чэшкі Караліны Плішкавай — 2:6, 6:3, 7:5.
Перад гэтым наша суайчынніца абыграла брытанку Ёхану Конту (39).
Далей Сабаленку чакае сустрэча з пятай ракеткай свету — францужанкай Каралін Гарсія. Дарэчы, напярэдадні Гарсія перамагла нашую тэнісістку Вікторыю Азаранка (87).