На турніры ў Мадрыдзе Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу

На турніры ў Мадрыдзе Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу

На тэнісным турніры катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе беларуска Арына Сабаленка (№7 у сусветным рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал. 

У паядынку 1/8 фіналу, які адбыўся 4 траўня, Сабаленка перамагла амерыканку Джэсіку Пегулу (33) — 6:1, 6:2. Сустрэча працягвалася 53 хвіліны. У чвэрцьфінале наша суайчынніца згуляе з бельгійкай Элізэ Мертэнс (16).

Турнір Mutua Madrid Open завершыцца 8 траўня. Яго прызавы фонд складае 2,5 мільёна еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі