На Віцебшчыне спынілі адміністрацыйную справу за "несанкцыянаванае пікетаванне"
БЧБ-сцяг (ілюстрацыйнае фота)
На Віцебшчыне спынілі адміністрацыйную справу за "несанкцыянаванае пікетаванне", паведамляе viciebskspring.org. Старшыня суда Шумілінскага раёна Іна Грабаўская палічыла, што двухмесячны тэрмін для пакарання жыхара Віцебска Андрэя Прыстаўкі скончыўся.
Мужчыне ставілі ў віну правядзенне пікету, на які ён не атрымаў адпаведнага дазволу ад кіраўніцтва мясцовага райвыканкама. Міліцыянеры заўважылі, што ён размясціў у Facebook публікацыю, звязаную з грамадска-палітычным жыццём, у якой меўся яго здымак з выявай бел-чырвона-белага сцяга. Яны расцанілі яго як "пікетаванне без адпаведнага дазволу выканаўчых і распарадчых органаў" і склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.