На волю выйшаў палітвязень, асуджаны за словы "Избавь нас от лукавого"
Пасля месячнага арышту на волю выйшаў брэсцкі палітвязень Андрэй Леванюк, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
7 красавіка ў Маскоўскім судзе Брэста яго асудзілі на адзін месяц арышту. Хлопца прызналі вінаватым у апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (артыкул 341 Крымінальнага кодэксу).
Нагодай для суда стала тое, што Леванюк напісаў фарбай на фасадзе аднаго з дамоў цытату з хрысціянскай малітвы “Но избавь нас от лукавого”. Шкода была ацэненая ў 51 рубель 99 капеек. Як заявіў бок абвінавачання, гэты надпіс пагоршыў “эстэтычнае ўспрыманне” будынка.
Пакаранне ў брэцкім СІЗА №7 Леванюк пачаў адбываць 14 чэрвеня, а 14 ліпеня выйшаў на волю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.