На волю выйшаў палітвязень Мікалай Кавалеўскі

Мікалай Кавалеўскі / spring96.org
Мікалай Кавалеўскі / spring96.org

5 ліпеня на волю выйшаў палітвязень Мікалай Кавалеўскі. Ён цалкам адбыў свой тэрмін, паведамляюць беларускія праваабаронцы.

У кастрычніку 2021-га кіроўца, шматдзетны бацька (у яго трое непаўналетніх дзяцей) быў асуджаны на 1,5 года "хіміі" за тое, што размясціў каментар "дрышч" пад публікацыяй пра брэсцкага амапаўца Уладзіслава Шукайлу. Вінаватым у "абразе прадстаўніка ўлады" яго прызнаў суддзя Быхаўскага раёна Уладзімір Жолудзеў. Абвінавачаны віну прызнаў толькі часткова. Ён сказаў у судзе, што не лічыць слова "дрышч" абразай. Праводзілася судова-лінгвістычная экспертыза.

17 студзеня 2022-га Кавалеўскі пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ №26 у Гродзенскім раёне, але хутка яго перавялі ў ПУАТ №24 у Гродне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі