На волю выйшлі палітзняволеныя Ягор і Віталь Пракапчукі

Ягор і Віталь Пракапчукі

Ягор і Віталь Пракапчукі / t.me/viasna96/

На волю выйшлі палітзняволеныя Ягор і Віталь Пракапчукі, сын і бацька, паведамляюць праваабаронцы. Яны былі за кратамі са жніўня 2020-га. У сакавіку 2021-га іх асудзілі за ўдзел у пратэстах у Брэсце на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнага. Яшчэ ў верасні 2020 года беларускія праваабаронцы прызналі Пракапчукоў палітычнымі зняволенымі.

Ягор адбываў тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22, а Віталь — у віцебскай калоніі № 3. Па інфармацыі @dissidentBY, палітвязні выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі