На Вялікдзень і Радуніцу "Беларуская чыгунка" пусціць дадатковыя цягнікі
"Беларуская чыгунка" павялічыць колькасць цягнікоў на красавіцкія і травеньскія святы, паведамляе прэс-служба ведамства.
На каталіцкі Вялікдзень пусцяць дадатковыя цягнікі па напрамках Мінск-Гомель і Мінск-Брэст.
2 красавіка
№740 Мінск-Гомель: адпраўленне ў 19:33, прыбыццё ў Гомель у 23:18;
№753 Мінск-Брэст: адпраўленне ў 16:53, прыбыццё ў Брэст у 20:45.
4 красавіка
№685 Гомель-Мінск: адпраўленне ў 19:23, прыбыццё ў Мінск у 23:50;
№686 Мінск-Гомель: адпраўленне ў 12:20, прыбыццё ў Гомель у 16:55;
№754 Брэст-Мінск: адпраўленне ў 17:37, прыбыццё ў Мінск у 21:17.
У траўні 56 дадатковых цягнікоў будзе прызначана на дні, калі адзначаецца Радуніца — з 7 па 11 траўня. Яны будуць хадзіць у напрамках Мінск-Брэст, Мінск-Гомель, Мінск-Віцебск, Мінск-Гродна, Мінск-Камунары, Мінск-Пінск, Мінск-Светлагорск, Віцебск-Брэст, Гомель-Віцебск.
Таксама плануецца павялічыць колькасць месцаў для праезду пасажыраў у цягніках №№ 747/748, 710/709 Мінск-Гомель на 8, 10 і 11 траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.