На выбарах перамагаюць піражкі з бульбай і грыбамі за 19 капеек

На выбарах перамагаюць піражкі з бульбай і грыбамі за 19 капеек

— Паешце нашых блінчыкаў! — радасна заклікае прадавец буфета ў школе №60, заўважыўшы саліднага мужчыну ў гальштуку і піджаку.

— Sorry, I don't understand. Just looking, — смяецца мужчына, як апынаецца, назіральнік АБСЕ. Жанчыны не асабліва пераймаюцца: хуценька расстаўляюць стравы, "каб было прыгожа", накрываюць іх плёнкай (не дай Божа санстанцыя ўбачыць гэтыя фота) і дазваляюць нам сфатаграфаваць прыгажосць:

"Часцей за ўсё выбіраюць сытныя блінцы з вяндлінай і сырам. Вельмі танныя: дзве штучкі ўсяго 85 капеек. Яшчэ піражкі з бульбай і грыбамі за 19 капеек. Таксама дранікі, фаршыраваныя мясам. А алкаголь не вельмі ідзе. Нават бутэльку гарэлкі не выпілі", — рапартуе прадавец.

На выбарах перамагаюць піражкі з бульбай і грыбамі за 19 капеек
Буфет у школе №60

У буфеце амаль пуста. Людзі бяруць піражкі ці булачкі і бягуць па справах. Такая ж карціна ў буфеце ў суседняй 80-й школе, тут месцяцца тры ўчасткі.


"Цяпер паўза, — тлумачыць адсутнасць кліентаў старшыня камісіі. — З раніцы да 12-й было ўвогуле нашэсце, а цяпер паўза. Увечары зноў прыйдуць, з лецішча папрыязджаюць".

 

На выбарах перамагаюць піражкі з бульбай і грыбамі за 19 капеек
Буфет ў 80-й школе

Буфет выглядае вельмі аўтэнтычна: упрыгожаннем служаць беларускія ручнікі. 


"Каўбасы сёння бяруць і булачкі. Вось бярыце булачкі з павідлам, макам, разынкамі, з тварагом, — яны вельмі свежыя, бярыце, — спакушаюць нас прадавачкі. Тут жа можна іх з'есці з гарбатай за 9 капеек. А можна ўзяць бутэрброд з каўбасой да 26 капеек і гарэлкі: 100 грам — за рубель 35. Ужо, кажуць жанчыны, адкрылі другую бутэльку.

На выбарах перамагаюць піражкі з бульбай і грыбамі за 19 капеек

"Дзядочкі прыходзяць старой закалкі і, як належыць, адзначаюць сённяшняе свята. Бяруць бутэрбродзік, садзяцца за стол. Гэта святое. Моладзі сёння неяк няма", — распавядае прадавец.


Праз некаторы час, прагуляўшыся на ўчастках, ловім за столікам бацьку з сынам. Піва і чыпсы:


"Адчуваю сябе вельмі добра, крыху ўзяў піўка папіць, пасядзець, адпачыць. Паем я дома, а тут можна проста адпачыць".


Перад школай — людзей больш, чым на ўчастках. Тут сёння гандлююць агароднінай. Кошты (бульба па 0.35, капуста па 0.50, пальчыкавыя памідоры па 0.60) робяць сваё: з выбараў людзі вяртаюцца з сеткамі з бульбай і перцамі.

 

На выбарах перамагаюць піражкі з бульбай і грыбамі за 19 капеек

Сапраўдны рынак разгарнуўся перад гімназіяй №12, што на Паўднёвым Захадзе. Тут можна набыць не толькі гародніну, але і мёд (6 рублёў за паўлітра), мяса (свіная лапатка за 6.50 за кг), падушкі, абутак фірмы "Луч" і сумкі "Галантэі". 

Аднак лепшага буфету, чым у 12-й гімназіі, мы яшчэ не сустракалі. Тут і вушкі за 47 капеек, і слойкі з вішняй за 54 капейкі, смятаннікі ў выглядзе смайлаў, і бліны па 26 капеек. Прадаўцы кажуць, што электарат выбірае бутэрброды, запечаныя з каўбасой, за 82 капейкі і бутэрброды з сёмгай за 52 капейкі.

 

На выбарах перамагаюць піражкі з бульбай і грыбамі за 19 капеек

Сяброўкі-пенсіянеркі Галіна і Рэгіна набылі бутэльку піва, бутэрброды з селядцом і… пірожныя. Але ўзялі ў буфет і "зсабойку": уласнавырашчаныя памідоры і гуркі, салёныя гуркі і капусту, сала і святкуюць "выбары":


"Смачны гурок, паспрабуйце, — прапануе нам Галіна. — Мы на выбары штогадова ходзім. Абавязкова. Сяброўка, вунь, з лецішча прыехала. Гэта нам ад бацькоў перадалося. Мы звычайна пяць-шэсць сябровак збіраемся і святкуем. Такая тут "выпечка" шыкоўная: будзем дадому ісці — набудзем булачак з сабой".

 

На выбарах перамагаюць піражкі з бульбай і грыбамі за 19 капеек

У буфеце 5-й гімназіі, на 685 участку свае выбары. За булачкі, пірожныя і шашлыкі галасуе да 90%, то бок добра бяруць.


"Добра пірожныя бяруць, бо танныя. А таксама шашлыкі", —  гаворыць прадаўшчыца ў кветкавым нацыянальным строі.


Плюшка з макам каштуе тут 62 капейкі, плюшка з павідлам 59 капеек. Шашлык з курынага філе прадаюць па 9 рублёў 20 капеек. Бутэрброд з чырвонай рыбай каштуе 1 рубль 40 капеек.
Тут жа можна пакаштаваць ёгурты ад малочнага завода. Зусім бясплатна.

 

На выбарах перамагаюць піражкі з бульбай і грыбамі за 19 капеек
На выбарах перамагаюць піражкі з бульбай і грыбамі за 19 капеек

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі