На выбарах у Вярхоўную Раду лідзіруюць "Народны фронт" і Блок Парашэнкі
Украінскі Цэнтравыбаркам паведаміў, што парламенцкія выбары адбыліся: яўка выбарцаў склала амаль 52,5%.
Па стане на 4-ю гадзіну раніцы паводле мінскага часу, ЦВК ужо апрацавала каля 10% пратаколаў. Лідарства трымае "Блок Пятра Парашэнкі". Як інфармуе УНІАН, ён набраў каля 22% галасоў. Ненашмат ад яго адстае "Народны фронт", які таксама мае каля 22%. Аб'яднанне "Самопомач" набрала менш за 10%, "Апазіцыйны блок" — каля 9%, Радыкальная партыя Алега Ляшко — крыху больш за 8%, "Бацькаўшчына" — каля 6%.
Усе астатнія палітычныя сілы цяпер знаходзяцца за межамі 5-адсоткавага прахаднога бар'ера.
Фота з сайта ЦВК Украіны