На З’ездзе ПЭН-цэнтра ахвотным раздаюць ружовыя трохкутнікі — знак ЛГБТ
На З’ездзе (Агульным сходзе) Беларускага ПЭН-цэнтра, які праходзіць сёння ў Мінску, усім ахвотным раздаюць ружовыя трохкутнікі, якія можна прымацаваць да вопраткі. Гэта негалосны сімвал ЛГБТ-супольнасці, як і вясёлкавы сцяг.
У нацысцкіх канцлагерах ружовымі трохкутнікамі пазначалі гомасэксуалаў.
Сённяшняму з’езду ПЭН-цэнтра папярэднічаў скандал, узняты выключаным з арганізацыі палітыкам і літаратарам Паўлам Севярынцам. Ён абвінаваціў кіраўніцтва у падтрымцы геяў і феміністак, левакоў і масонаў і заявіў, што хоча змагацца з імі.
Севярынец хоча выступіць на з’ездзе і аспрэчыць сваё выключэнне. Дзеля гэтага ён пагасіў завінавачанасць па сяброўскіх унёсках, якія не плаціў цягам некалькіх гадоў.