Нацбанк: Анкетаванне на мяжы праводзілася “для статыстыкі”

“Так, гэта не падробка. Гэта насамрэч робіцца. Зараз нашы спецыялісты рыхтуюць афіцыйны прэс-рэліз, у якім мы падрабязна патлумачым пырчыны анкетавання”, - гавораць Еўрарадыё ў Нацыянальным банку.

Ананімныя анкеты выязджаючым з Беларусі пачалі раздаваць на выходных на некаторых пунктах пропуску. На паперах пазначана, што апытанне праводзіць Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Пытанні анкеты датычаць таго, колькі дзён чалавек плануе парвесці за мяжой, з якой мэтай туды едзе і колькі грошай збіраецца там патраціць.

Пазней з’яўляецца афіцыйнае тлумачэнне анкетавання. Згодна з ім, яно праводзілася толькі два дні і толькі ў сямі пунктах пропуску. Прычыны – удакладенне статыстычных дадзеных:

“Анкетаванне праводзілася на добраахвотнай аснове. Разам з тым доля запоўненых анкет досыць высокая (запоўненымі лічацца анкеты, дзе адзначаная хоць бы частка палёў). Пасля апрацоўкі вынікаў на аснове атрыманай інфармацыі будуць прымацца рашэнні аб неабходнасці карэкціроўкі дзеючай сістэмы статыстычнага ўліку знешняга гандлю таварамі і паслугамі”.

Тым часам анкетаванне выклікала хвалю каментароў на форумах і сайтах навін. Большасць тых, каго яно закранула, перакананыя – улады вывучаюць глебу перад увядзеннем так званай 100-доларавай пошліны.

Фота - onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі