Збор за перасячэнне мяжы ўводзіцца і ў Віцебскай вобласці
Збор за перасячэнне мяжы ў пунктах пропуску ўводзіцца і ў Віцебскай вобласці. Адпаведнае рашэнне прыняў абласны савет, яно пачне дзейнічаць з 1 жніўня. Раней гэты мясцовы збор увялі Гродзенская, Гомельская і Брэсцкая вобласці.
Стаўка збору — адна базавая велічына (29 рублёў) з аднаго аўтамабіля. Пры гэтым не важна, колькі пасажыраў у ім знаходзіцца.
Такім чынам, на аўтамабілі можна выязджаць бясплатна толькі ў Расію.
Ёсць сітуацыі, калі ад выплаты мясцовага збору вызваляюць. Напрыклад, не трэба плаціць за перасячэнне мяжы кіроўцам, якія едуць на пахаванне членаў сям'і і блізкіх сваякоў, ветэранам вайны, інвалідам I і II групы, удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.