Дома танней? Параўноўваем цэны на распродажах у Беларусі і Польшчы

Распродажи в Польше и Беларуси

Зімовыя распродажы / USAToday

  — Не разумею, навошта стаяць шмат гадзін на мяжы, каб хадзіць па тых жа самых крамах, якія працуюць у Беларусі, і купляць рэчы, якія ў нас каштуюць столькі ж, колькі ў Польшчы, а то і танней!

Паведамленне чытачкі Еўрарадыё прымусіла нас задумацца. Няўжо беларусы сапраўды па звычцы ганяюць у Польшчу на распродажы, калі ў краіне і так усё ёсць? Так, санкцыі дзейнічаюць. Але звыклыя для грамадзян крамы Mango, Zara, Oysho, Adidas і некаторыя іншыя засталіся на рынку. Што і пачым яны прапануюць сёння, і ці ёсць сэнс выпраўляцца ў пякельную дарогу дзеля шопінгу?

Паспрабуем разабрацца, параўнаўшы цэны на распродажах у Польшчы і Беларусі, сыходзячы з асартыменту тавараў, якія прапануюць на радзіме (спойлер — і гэта прынцыпова важна).

 

ZARA

Жаночае двухбаковае паліто з сумесевай воўны з круглым выразам, доўгімі рукавамі, накладнымі кішэнямі і разрэзамі па баках на польскім распродажы са зніжкай 41% можна купіць за 499 злотых (каля 122$). Такое ж у Беларусі са зніжкай 50% абыйдзецца ў 399 рублёў (прыкладна 128$).

Мужчынскае паліто прамога крою з сумесевай воўны з каўняром, праразнымі пярэднімі і ўнутранымі кішэнямі і гузікамі пасля зніжкі ў 30% прадаецца ў Польшчы за 449 злотых (109$), у Беларусі са зніжкай 56% — за 259 рублёў (83$), гэта значыць яшчэ танней.

Дзіўна, праўда?

Дома дешевле? Сравниваем цены на распродажах в Беларуси и Польше
Паліто ад ZARA
Дома дешевле? Сравниваем цены на распродажах в Беларуси и Польше
Абутак ад ZARA

ADIDAS

Калі вы сочыце за здароўем і ходзіце 10 000 крокаў на дзень і больш, трэба паклапаціцца пра свой абутак. Так што наперад, за зручнымі і прыгожымі красоўкамі!

Настальгічная лінейка Continental 80 паўтарае рэтра-сілуэт спартыўных жаночых красовак пачатку 80-х. Камфортны скураны верх дапоўнены косай палоскай і фірмовай раздзеленай падэшвай з гнуткай гумы.

Тут ёсць вінтажныя дэталі, накшталт лагатыпа побач з панэллю завязак у стылі 80-х. Падшэўка створаная з мяккага махрыстага трыкатажу, раздзеленая падэшва з устаўкамі з EVA дазваляе ступні рухацца натуральна.

Adidas Continental 80 са зніжкай 30% абыдуцца беларускім пакупніцам амаль у 285 рублёў (91,37$), у Польшчы такія ж са зніжкай 20% каштуюць крыху больш за 399 злотых (97,22$). Гэта значыць розніца зноў мінімальная і на карысць Беларусі.

Мужчынскія красоўкі Adidas Terrex Brushwood для пешых маршрутаў і бегу з трывалым верхам з сінтэтычных матэрыялаў, падэшвай з EVA і амартызацыяй ў пятцы дораць камфорт на працягу ўсяго дня.

Са зніжкай у 20% у Беларусі яны каштуюць амаль 294 рублі (94,25$). На момант напісання гэтага матэрыялу зніжка ў Польшчы адсутнічала, таму кошт такіх красовак тут 599 злотых (145,95 $). Сапраўды, ехаць нікуды не трэба. Цікава, што ў Беларусі нават без зніжкі гэты абутак сёння таннейшы — 367 рублёў (117,66$).

Дома дешевле? Сравниваем цены на распродажах в Беларуси и Польше
Красоўкі ад ADIDAS

OYSHO

У крамах з адзеннем для спорту і вольнага часу Oysho таксама распродажы.

Жаночая байка са штучнай аўчыны ў Польшчы са зніжкай 40% абыдзецца пакупнікам у 149 злотых (36,3$), у Беларусі такая самая і з такой самай зніжкай каштуе 119 рублёў (38,15$).

Воданепрамакальная кароткая падшываная куртка з напаўняльнікам з пёраў пасля зніжкі ў 33% прадаецца ў Польшчы за 299 злотых (72,85 $), у Беларусі са зніжкай 30% такую самую можна купіць за 299 рублёў (95,86 $). Ну... як бы, тут розніца ёсць.

Дома дешевле? Сравниваем цены на распродажах в Беларуси и Польше
Вопратка ад OYSHO

MANGO

Жаночы пуловер oversize з V-падобным выразам, выкананы тоўстай вязкай, як цяпер модна, можна набыць у Беларусі са зніжкай 25% за 119 рублёў (38,16$), а ў Польшчы са зніжкай 36% — амаль за 90 злотых (21,94$).

Стройны пінжак са шчытнага трыкатажу з праразнымі кішэнямі і разрэзам ззаду са зніжкай 32% абыдзецца ў Беларусі амаль у 150 рублёў (48,11$), у Польшчы са зніжкай 25% — амаль у 150 злотых (36,56$).

Гэта значыць, у выпадку з Mango пры параўнанні цэн на адны і тыя ж рэчы на распродажах, рабіць пакупкі ў Польшчы больш выгадна. Розніца будзе больш адчувальнай, калі гардэроб патрабуе грунтоўнага абнаўлення.

Дома дешевле? Сравниваем цены на распродажах в Беларуси и Польше
А можа быць MANGO?

А што наконт мужчынскага асартыменту?

Калі зайсці ў раздзел распродажаў на сайтах, адразу становіцца крыўдна, наколькі адрозніваецца выбар у Польшчы і Беларусі (не на карысць апошняй).

Карацей, калі вы прыхільнікі гэтага брэнда, то купляць адзенне на распродажах больш выгадна відавочна за мяжой. І танней, і выбар большы.

 

Падсумуем

Сезонныя зніжкі ў крамах любімых брэндаў — гэта заўсёды прыемна, у якой бы краіне мы не жылі, а ў Беларусі, адкуль многія брэнды сышлі, — удвая. Калі глядзець па асартыменце, прапанаваным на распродажах у нашай краіне, то многія рэчы можна купіць прыкладна па тых самых цэнах, што і ў Польшчы (а часам і танней).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі