Нацбанк Беларусі паведаміў пра стан золатавалютных рэзерваў

Нацбанк РБ не дэталізуе структуру ЗВР і не пазначае фактараў, якія ўплываюць на іх змену / pixabay.com
Нацбанк РБ не дэталізуе структуру ЗВР і не пазначае фактараў, якія ўплываюць на іх змену / pixabay.com

Нацбанк Беларусі паведаміў пра стан золатавалютных рэзерваў. У верасні яны выраслі на 39,2 млн долараў ці на 0,5%. На 1 кастрычніка ЗВР складалі 7 млрд 503,3 млн долараў.

За жнівень золатавалютныя рэзервы знізіліся на 97,6 мільёна долараў, а ў ліпені быў адзначаны рост — на $55,5 мільёна.

На 1 студзеня 2022-га ЗВР складалі $8 мільярдаў 425 мільёнаў.

Нацбанк РБ з канца лета не дэталізуе структуру ЗВР і не пазначае фактараў, якія ўплываюць на іх змену.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі