За жнівень золатавалютныя рэзервы Беларусі паменшалі амаль на 100 млн долараў
Па стане на 1 верасня міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі 7 мільярдаў 464,1 мільёна долараў у эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.
За жнівень гэты паказчык знізіўся на 97,6 мільёна долараў — тады было 1 мільярд 561,7 мільёна.
Дарэчы, па стане на 1 студзеня 2022-га ЗВР складалі 8 мільярдаў 425 мільёнаў долараў. Такім чынам, з пачатку года іх стала менш на 960,9 мільёна долараў.
У жніўні прэс-служба Нацбанка заявіла, што надалей інфармацыя пра ЗВР будзе публікавацца без дэталізацыі іх структуры. Таксама Нацбанк адмовіўся ўказваць, якія фактары паўплывалі на змены ЗВР у той ці іншы бок.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.