Нацбанк пахваліўся ростам ЗВР, але адмовіўся казаць, за кошт чаго

Нацбанк пахваліўся ростам ЗВР, але адмовіўся казаць, за кошт чаго

Па стане на 1 жніўня золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі склалі 7 561,7 мільёна долараў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За месяц яны выраслі на 55,5 мільёна долараў (на 0,7%). У чэрвені рост ЗВР склаў 96,6 мільёна долараў (1,3%).

Разам з тым Нацбанк адмовіўся казаць, за кошт чаго адбыўся рост ЗВР, як рабіў гэта раней. Надалей гэтая інфармацыя паведамляцца таксама не будзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі