Нацбанк Беларусі вырашыў не змяняць стаўку рэфінансавання

Нацбанк Беларусі вырашыў не змяняць стаўку рэфінансавання

Праўленне Нацбанка Беларусі вырашыла не змяняць стаўку рэфінансавання. З чэрвеня мінулага года яна складае 10% гадавых (тады была зніжаная на 0,5% у сувязі з запаволеннем гадавой інфляцыі). І ў бліжэйшыя тры месяцы не зменіцца, паколькі наступнае пасяджэнне праўлення па тэме грашова-крэдытнай палітыкі запланаванае на 3 траўня. Папярэдні раз праўленне Нацбанка прыняло рашэнне не змяняць стаўку рэфінансавання 19 снежня.

Таксама было прынятае рашэнне аб захаванні нязменнай стаўкі па крэдыце овернайт — 11,5% гадавых. Стаўка па дэпазіце овернайт з 13 лютага павысіцца да 8,5% гадавых.

Адзначаецца, што рашэнне праўлення Нацбанка было прынятае "на фоне няпэўнасці знешніх умоў развіцця эканомікі", з улікам перавагі фактараў, якія "забяспечваюць дасягненне мэтавага параметру па інфляцыі на 2019 год без змены характару манетарных умоў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі