Нацбанк хоча пашырыць свае паўнамоцтвы

Нацбанк хоча пашырыць свае паўнамоцтвы

Нацбанк падрыхтаваў праект указа аб мерах па забеспячэнні фінансавай стабільнасці. Пра гэта намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц паведаміў 27 сакавіка на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, інфармуе БЕЛТА.

Калечыц распавёў, што праект указа цяпер узгадняецца з асноўнымі эканамічнымі ведамствамі. "Ён змяшчае шэраг палажэнняў, неабходных для фармавання эфектыўнай нарматыўнай прававой платформы для забеспячэння фінансавай стабільнасці", — дадаў фінансіст.

У гэтым указе ўпершыню ў Беларусі будзе замацаванае паняцце фінансавай стабільнасці. Маецца на ўвазе стан фінансавай сістэмы, пры якім банкі, іншыя арганізацыі, плацежная сістэма і фінансавы рынак выконваюць свае функцыі і могуць рабіць гэта нават пры "дэстабілізуючым уздзеянні ўнутраных і знешніх фактараў".

Забяспечваць фінансавую стабільнасць будзе Нацбанк разам з урадам. Яны будуць каардынаваць узаемадзеянне ў рамках Савета па фінансавай стабільнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі