Нацбанк прагназуе, што да канца года стаўка рэфінансавання знізіцца да 9,5-10,5%

Нацбанк прагназуе, што да канца года стаўка рэфінансавання знізіцца да 9,5-10,5%

Да канца 2018 года стаўка рэфінансавання можа знізіцца да 9,5-10,5%. Такі прагноз журналістам 24 студзеня агучыў начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацыянальнага банка Дзмітрый Мурын, перадае БЕЛТА.

Прадстаўнік Нацбанка падкрэсліў, што не варта чакаць паўтарэння 2017 года, калі стаўка рэфінансавання і іншыя стаўкі зніжаліся некалькі разоў і даволі хутка. Пры гэтым ён зазначыў, што на крэдытным і дэпазітным рынках застаюцца магчымасці для далейшага зніжэння стаўкі рэфінансавання і сёлета. "Але тэмпы будуць значна ніжэйшымі. На наш погляд, пралічваецца, што стаўка рэфінансавання можа быць зніжаная да 9,5-10,5% гадавых у залежнасці ад таго, як будзе складвацца макраэканамічная сітуацыя ў краіне", — заявіў Мурын.

Ён дадаў, што Нацбанк працягне тую ж грашова-крэдытную палітыку, што і папярэднія тры гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі