Нацбанк растлумачыў, чаму на двухрублёвых манетах з'явіліся чорныя плямы

 Нацбанк растлумачыў, чаму на двухрублёвых манетах з'явіліся чорныя плямы

Не паспелі новыя грошы паступіць у абарачэнне, як уладальнікі заўважылі на некаторых двухрублёвых манетах чорныя плямы. Таварны выгляд новых манет сапсавалі сляды ці то іржы, ці то акіслення.

У Нацбанку найперш паведамілі, што пацямнелі не ўсе двухрублевые манеты. У каментары парталу tut.by супрацоўнікі галоўнага банку краіны патлумачылі, што металы, якія ўваходзяць у склад манет, могуць паддавацца акісленню. Новыя манеты былі вырабленыя ў 2008 годзе і знаходзіліся працяглы час на захоўванні. За гэты час яны паспелі акісліцца, у выніку чаго і з'явіліся цёмныя плямы на асобных манетах.

Такія манеты трапляюцца, бо Нацбанк быў вымушаны ў кароткі час запусціць у абарачэнне вялікую колькасць манет. Аўтаматызаваны пералік не прадугледжваў выбракоўку манет з плямамі. Надалей такія манеты плануецца вымаць з абарачэння.

У Нацбанку запэўніваюць, што цёмныя плямы не ўплываюць на плацежаздольнасць манет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі